Білі кулакамі, адбіралі тэлефон, а потым катавалі і асудзілі (абноўлена)
Трое «кандыдатаў пратэсту» Мікалая Статкевіча Анжаліка Жалезнякова, Тамара Патоцкая, Уладзімір Неўмяржыцкі і пяцёра актывістаў каманды Статкевіча былі пакараны менскімі судамі вялікі штрафамі і суткамі, – кажа кіраўнік партыі «Народная грамада» Мікалай Статкевіч:
– Іх судзілі за тое, што яны нібыта зайшлі самавольна ў залу для судовых пасяджэнняў і адмовіліся выйсці з гэтай залы. Але гэта няпраўда, бо зараз у гэтым новым Вярхоўным судзе сакратарка збірае людзей знізу і вядзе іх да памяшкання і паказвае, дзе будзе пасяджэнне.
Паводле Мікалая Статкевіча, пра сапраўдную прычыну затрымання і пакарання ў судзе не было сказана.
Прадстаўнікоў феміды і сілавікоў абурыў надпіс на цішотках актывістаў:
– Нашы калегі надзелі ў суд цішоткі з сімвалічнай выявай і словам «убывай». У слове «ўбывай» яны яшчэ літару «ё» самі дабаўляюць.
Нагадаем, што «кандыдатаў пратэсту» і актывістаў выштурхнулі 19 траўня ў 15 гадзін з залы Вярхоўнага суда, завезлі ў Цэнтральны РАУС Менска, дзе пратрымалі 4 гадзіны на вуліцы ля сцяны ў жорсткай стойцы. Затым адвезлі ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Праз суткі іх асудзілі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
***
Беспадстаўна затрыманая ў адным з кабінетаў Вярхоўнага суда каманда Мікалая Статкевіча з трох «кандыдатаў пратэсту» Анжалікі Жалезняковай, Тамары Патоцкай і Уладзіміра Неўмяржыцкага і пяці актывістаў партыі «Народная грамада» падвергнулася збіццю і катаванням.
Кажа Тамара Патоцкая і Мікалай Статкевіч:
– Іх збілі пры затрыманні.
– Давай нас хапаць, Спарыша, руку моцна пабілі, і я яго ратавала.
– Збівалі Тамару Патоцкую.
– Па нырках білі кулакамі, адбіралі тэлефон.
– Потым завезлі ў Цэнтральны РАУС усіх, паставілі там ля сценкі на вуліцы на холадзе, там чатыры гадзіны трымалі, рукі за спінай. Дзмітрый Нішчук быў проста ў майцы. Потым усіх адвезлі ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, і позна ўвечары там здзекі працягнуліся.
Паводле Тамары Патоцкай, яе двойчы медсястра распранала дагала, суткі не давалі есці і піць, бо яна не падпісала патрэбныя ім дакументы, пагражалі кайданкамі. А ў начы падсялілі ў камеру асацыяльных асобаў, адна з якіх моцна кашляла. У выніку ёй стала дрэнна, падняўся ціск, але таблетку ледзь дапрасілася
Беларускае Радыё Рацыя