Бізнес-джэт Прыгожына зноў прыляцеў у Менск
17 гадоў таму
Самалёт Embraer Legacy 600 з бартавым нумарам RA-02795, які звязваюць з бізнесоўцам і кіраўніком ПВК „Вагнер” Яўгенам Прыгожыным, сёння раніцай прыляцеў у Менск з Санкт-Пецярбурга, сведчаць звесткі flightradar24.com, піша Reform.by.
Гэты бізнес-джэт прылятаў у Менск з Растова-на-Доне 27 чэрвеня, а затым увечары таго ж дня накіраваўся ў Маскву.
27 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Прыгожын знаходзіцца ў Беларусі. “Так, сапраўды, ён сёння ў Беларусі. Як я і абяцаў, калі вы хочаце нейкі час у нас перакантавацца і іншае, мы Вам дапаможам”, — заявіў ён