БХД патрабуе вызваліць Алеся Міхалевіча
Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя адрэагавала на затрыманне на літоўска-беларускай мяжы палітэмігранта Алеся Міхалевіча:
„Затрыманне на мяжы Алеся Міхалевіча з’яўляецца грубым парушэннем правоў чалавека і яшчэ адным фактам, які пацвярджае, што рэжым у Беларусі не змяніўся. Уся перадвыбарчая «адліга» – не больш за спектакль для замежнікаў, які мае скончцца 11 кастрычніка. Мы патрабуем вызваліць Алеся Міхалевіча, спыніць крымінальную справу і вярнуць яму ўсе правы”, – гаворыцца ў заяве Беларускіх хрысціанскіх дэмакратаў.
Беларуска Радыё Рацыя
