БХД выказала салідарнасць з ахвярамі трагедыі ва Украіне



Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі, каардынатар аргкамітэта па Менскай вобласці Павел Пракаповіч і сябры менскай гарадской арганізацыі БХД выказалі салідарнасць з ахвярамі абстрэлу прарасейскімі тэрарыстамі аўтобуса з цывільнымі каля горада Валнаваха Данецкай вобласці Украіны. Прадстаўнікі БХД усклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку каля ўкраінскай амбасады ў Менску і ўшанавалі памяць загіблых хвілінай маўчання з плакатамі:

– Гэтая акцыя як раз закліканая да таго, каб звярнуць увагу беларусаў. Ва Украіне адбываюцца вельмі жахлівыя падзеі, яшчэ больш жахлівыя чым на Бліжнім Усходзе, чым аперацыі, якія здзяйсняюцца ў Парыжы таму, што ва Украіне па сутнасці ідзе тэрарыстычная вайна, да якой мы ўжо пачалі прызвычайвацца. Гэта нашы суседзі, таму калі мы сёння не будзем рабіць хаця б малое дзеля таго, каб асудзіць гэтую агрэсію тэрарыстаў, выказаць салідарнасць, то заўтра гэта можа прыйсці да нас.

Украіна ўшаноўвае памяць ахвяраў канфлікту ў Данбасе. Адпаведнае рашэнне абвясціў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Жалоба была абвешчаная праз некалькі дзён пасля трагедыі пад Волновахай, дзе ў выніку артабстрэлу блокпаста ўкраінскіх вайскоўцаў пацярпелі мірныя жыхары. 12 чалавек загінулі.

1421240172_acyya

Беларускае Радыё Рацыя