БХД: Як паменшыць карупцыю і зрабіць сістэму ЖКХ больш эфектыўнай?



Круглы стол пад назвай „Канцэпцыя Рэфармавання сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Як паменшыць карупцыю і зрабіць сістэму ЖКХ больш эфектыўнай?”.

Такое мерапрыемства ладзіць у Менску аргкамітэт па стварэнні партыі БХД. У функцыянаванні сістэмы ЖКГ у Беларусі ёсць шэраг праблем, якія ўсведамляюцца як дзяржаўнымі органамі, так і незалежнымі экспертамі, – паведаміла сябра БХД Вольга Кавалькова.

– Будзем абмяркоўваць канцэпцыю, якую падрыхтавалі эксперты БХД. Будзем абмяркоўваць: што рабіць, каб паменшыць карупцыю, каб больш празрыстая была гэтая сістэма, 

Сярод асноўных недахопаў – дэфіцыт фінансавання і пастаяннае павелічэнне выдаткаў на ўтрыманне гэтай галіны, рост тарыфаў на жыллёвыя і камунальныя паслугі, стратнасць або непрыбытковасць прадпрыемстваў ЖКГ, іх нізкая эфектыўнасць і страта рэсурсаў, высокая ступень зносу асноўных вытворчых фондаў.

Пры гэтым выдзяляюцца тры асноўныя негатыўныя наступствы для рынку жыллёва-камунальных паслуг Беларусі: нізкая вытворчасць працы;, неэфектыўнае кіраванне жыллёвым фондам, высокія страты энергарэсурсаў.

Круглы стол па гэтых праблемах адбуддзецца 22 студзеня у Менску на вуліцы Чарнышэўскага, 3-39.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя