БХД заклікае адключыць расейскія тэлеканалы
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выступіла з заявай да ўладаў – адключыць расейскія тэлеканалы і абараніць беларусь ад прапаганды. “Расейскія СМІ ўжо даўно перасталі быць сродкамі масавай інфармацыі, а пераўтварыліся ў сродкі масавай дэзінфармацыі і прапаганды,”- кажа адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД – Дзяніс Садоўскі:
-Расейскія каналы замбуюць беларусаў, падаючы абсалютна хлуслівую і перакручаную інфармацыю. Гэта той сродак, які можа быць выкарыстаны для такой жа спробы агрэсіі ў дачыненні да Беларусі. Таму з гэтай прычыны мы заклікаем беларускія ўлады прыпыніць трансляцыю альбо папярэдне рэдагаваць расейскія навіны для таго, каб пазбавіць гледачоў Беларусі хлуслівай інфармацыі ў дачыненні да Украіны.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае спыніць трансляцыю ў Беларусі расейскіх тэлеканалаў „Первый канал”, НТВ, „Россия 1”, ды іх адцэнзураваныя варыянты, што паказваюцца ў Беларусі. Замест гэтага прапануе паспрыяць увядзенню ў пакеты кабельных тэлеканалаў – украінскіх тэлеканалаў, беларускага тэлеканалу „Белсат”, расейскага тэлеканалу „Дождь”.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота vlasti.net