Блогер Лосік спрабаваў парэзаць сабе рукі і зноў абвясціў галадоўку
Жонка палітвязня Дар’я Лосік звярнулася да Лукашэнкі, каб той адказаў ёй, чаму яе муж дзевяць месяцаў знаходзіцца ў турме.
Сёння Ігару Лосіку, кансультанту „Радыё Свабода” і адміністратару тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга», выставілі новае абвінавачанне. Па якім артыкуле — пакуль невядома.
Пасля гэтага на вачах у следчага і адваката ён спрабаваў парэзаць сабе рукі і абвясціў на знак пратэсту сухую галадоўку.