Блогер пра выбары: Людзям абсалютна абыякава
Больш за 1200 подпісаў сабраў на выбарчай акрузе №1 берасцейскі блогер, патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Сяргей Пятрухін.
Гэтыя людзі падтрымліваюць тыя справы, якія ён робіць, выступаюць за барацьбу з карупцыяй і правядзенне справядлівых выбараў у краіне.
Сяргей Пятрухін адзначыў, што калі б не апатыя насельніцтва, то вынік падпісной кампаніі мог быць іншым:
– Я думаў, што будзе ўсё нашмат прасцей, але я не ўлічыў таго, што людзям на жаль абсалютна абыякава. То бок гэта не тое, што іх віна, проста тое, што адбываецца ў грамадстве ў апошнія гады, у людзей няма веры ў нішто абсалютна, ім абсалютна ўсё роўна. Яны кажуць: “Усё роўна нічога не зменіцца”. Мяне непакоіць тое, што людзі аморфныя, яны не хочуць, ім як ёсць так ёсць.
Блогер Сяргей Пятрухін стаў вядомым у Берасці і па-за яго межамі дзякуючы фільмам і відыё-ролікам на тэму карупцыі берасцейскіх дзяржаўных структур і чыноўнікаў, якія ён выкладваў на YouTube і ў сацыяльныя сеткі. Значная частка людзей, з тых, хто пакінуў подпісы – гэта ягоныя гледачы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце