Bloomberg: Расея рыхтуе новы наступ на Украіну ў лютым-сакавіку
Увараванне можа пачацца раней, чым Кіеў атрымае нядаўна абяцаныя танкі з ЗША і Еўропы. Крэмль спрабуе прадэманстраваць, што расейскія ўзброеныя сілы могуць вярнуць ініцыятыву і тым самым аказаць ціск на Кіеў і яго прыхільнікаў, каб яны пагадзіліся на замірэнне, – пра гэта 27 студзеня паведамляе агенцтва Bloomberg.
-
Фота: Офіс прэзідэнта РФ
Пастаянныя няўдачы прымусілі многіх у Крамлі больш рэалістычна ставіцца да сваіх амбіцый, прызнаючы, што нават утрыманне цяперашняй лініі фронту было б дасягненнем. Але Пуцін па-ранейшаму перакананы, што перавага ў жывой сіле і гатоўнасць Расеі працягваць ахвяраваць людзьмі, хоць страты ўжо вылічаюцца дзясяткамі тысяч, дазволіць выйграць, нягледзячы на ўсе няўдачы.
