БНФ ідзе на парламенцкія выбары самастойна



Партыя БНФ абвясціла пра самастойны ўдзел у парламенцкай кампаніі. Пра гэта на адмысловай прэс-канферэнцыі заявіла кіраўніцтва партыі. Фронтаўцы адзначылі, што гатовы выставіць для ўдзела ў выбарах каля 70 кандыдатаў.

1023109617

Нягледзячы на фактычныю адасобленасьць, БНФ заклікаў іншыя дэмакратычныя партыі і арганізацыі да супрацы.

“Дэмакраты пойдуць  асобна, але мусяць дзейнічаць разам,” – гаворыць намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

– Мы будзем ісці як калегі і супрацоўнічаць супраць праўладнага кандыдата. Такі досьвед працы ў мяне ўжо ёсць. Я памятаю і 2004 год, і 2008. Мы вельмі актыўна скарысталі 2012, калі,  дзякуючы супрацоўніцтву, мы пайшлі на дэбаты. Антырэклама праўладнаму кандыдату прайшла вельмі пасьпяхова.

“Спадзяюся, так выйдзе і гэтым разам,” – падсумаваў палітык. На парламенцкія выбары фронтаўцы пойдуць з адмысловай платформай “для беларусаў”. Парламенцкія выбары маюць адбыцца 11 верасня.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота sputnik.by