БНФ не падтрымае нікога з кандыдатаў



Упершыню ў гісторыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі найстарэйшая апазіцыйная партыя ігнаруе выбарчую кампанію.

Як сказаў Свабодзе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, згодна з пастановай Сойма прынята рашэнне не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Партыя не падтрымае і сваіх саюзнікаў па правацэнтрысцкай кааліцыі, якія зарэгістравалі ініцыятыўныя групы для збору подпісаў. Паводле Кастусёва, пазіцыя калегаў-правацэнтрыстаў з’яўляецца «дзіўнай і памылковай». Тым не менш, адзначыў палітык, Партыя БНФ не будзе замінаць сваім сябрам, якія далучыліся да ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на высокую пасаду і цяпер збіраюць за іх подпісы.

Напярэдадні супраць усіх патэнцыйных кандыдатаў выказаўся кіраўнік КХП-БНФ Зянон Пазняк.

Беларускае Радыё Рацыя