БНФ рыхтуе 50 кандыдатаў на выбары
Партыя БНФ плануе вылучыць больш за 50 кандыдатаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў.
Асноўнымі пасыламі Партыі ў агітацыйнай кампаніі будуць лозунгі пра нацыянальнае адраджэнне, абарону незалежнасці ў эканамічным, палітычным, вайсковым, гуманітарным вымярэнні, супрацьдзеянне еўразійскай інтэграцыі і садзейнічанне эканамічным рэформам.
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 6-га скліканьня павінны адбыцца не пазней за верасень 2016 году, найбольш верагоднай датай правядзення выбараў з’яўляецца 11 верасня.
