БНК заклікае 15 красавіка правесці малебен ля рэзідэнцыі Лукашэнкі
Паратыя „Народня Грамада”, якая ўваходзіць у склад Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, выступіла з ініцыятывай правядзенні малебну ў абарону Курапатаў 15 красавіка а 18:00 ля рэзідэнцыі Лукашэнкі.
У звароце гаворыцца:
„Лукашэнка працягвае знішчэнне Мемарыяла памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Па магілах расстраляных беларусаў ездзіць будаўнічая тэхніка. Зламаныя і апаганеныя больш за 150 крыжоў, усталяваных на пахаваннях людзьмі, якія шануюць памяць. Напярэдадні Вялікадня, падчас Вялікага паста ўлада абвясціла вайну галоўнаму сімвалу хрысціянства. Улада дэманстратыўна плюе на веру і традыцыі беларусаў”.
Усіх неабыякавых заклікаюць сабрацца ў панядзелак 15 красавіка ў 18.00 каля адміністрацыі Лукашэнкі:
„Разам памолімся за збаўленне нашай краіны ад злога, і за кінутых за краты абаронцаў веры – Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Максіма Вінярскага.
Прыходзьце з крыжамі, свечкамі і абразамі.
Абаронім нашу веру.
Слава Ісусу Хрысту!
Жыве Беларусь!”
Партыя «Народная Грамада»
Прэс-служба БНК