Больш за 500 кандыдатаў пазмагаюцца за дэпутацкія крэслы
Да ўдзелу ў сёлетніх парламенцкіх выбараў зарэгістраваны 521 кандыдат. Пра гэта паведамляе Цэнтрвыбаркам Беларусі. 93 асобы былі адхілены, 16 чалавек самі адмовіліся ад удзелу ў выбарах, паведамілі ў ЦВК. У працэнтных адносінах колькасць адмоў склала амаль 15%, што на 10% менш, чым падчас папярэдніх выбараў.
Чатыры гады таму было зарэгістравана 363 кандыдаты, адмоў было 122. Агулам сёлета было 630 кандыдатаў у дэпутаты. Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня, кандыдаты будуць змагацца за 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя