Больш за 80% украінцаў дрэнна ставяцца да Беларусі
Праведзенае ва Украіне апытанне паказала, што да Беларусі негатыўна ставяцца больш за 80% украінцаў. Столькі ж лічаць Беларусь краінай вайны, якая выступае супраць Украіны.
Пра гэта гаворыцца ў чарговым даследаванні цэнтра Разумкова. Станоўчыя адносіны да Беларусі выказалі 12,4% апытаных. Яшчэ больш негатыўна грамадзяне Украіны ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі. Больш за 90% рэспандэнтаў ставяцца да Лукашэнкі адмоўна. Пазітыўна да Лукашэнкі ставяцца 3,3% апытаных. Дзве трэці апытаных поўнасцю або хутчэй падтрымліваюць поўны разрыў усіх адносін Украіны з Беларуссю пасля перамогі Украіны.
Тры гады таму Лукашэнка, паводле вынікаў апытання таго ж цэнтра Разумкова, быў самым папулярным замежным палітыкам ва Украіне. Давер яму выказвалі 48 працэнтаў украінцаў, пасля падзей 20 года ў Беларусі іх стала 30 працэнтаў.
Беларускае Радыё Рацыя