Большасць часу палітвязень Васіль Парфянкоў правёў у адзіночцы



Палітычны вязень Васіль Парфянкоў выйшаў з чарговага карцэру, дзе адбыў 10 дзён паводле надуманага, як ён мяркуе, адміністрацыяй парушэння.

Пра гэта ён паведаміў у лісце рэжысёрцы і актывістцы Вользе Мікалайчык.

Вязень падлічыў, што на 253 дні, якія ён адбыў у Горацкай калоніі, 226 дзён ён знаходзіўся ў адзіночнай камеры – або ў карцэры, або ў памяшканні камернага тыпу. Да вызвалення Васіля Парфянкова на час напісання ліста заставалася 45 дзён.

Актывіста асудзілі на год зняволення ва ўмовах строгага рэжыму за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду, пад які яго паставілі пасля затрыманняў на акцыях салідарнасьці з палітычнымі вязнямі.

Беларуская Радыё Рацыя