Борт Яўгена Прыгожына прабыў у Беларусі ў суботу больш за сем гадзін
17 гадоў таму
Пра гэта паведамляе маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”.
Паводле дадзеных “Гаюна”, бізнес-джэт Embraer Legacy 600 (рэг. нумар RA-02795) прыляцеў на вайсковы аэрадром “Мачулішчы” пад Менскам учора раніцай. Каля 17:00 ён узляцеў з аэрадрома.
Усяго самалёт Прыгожына прабыў у Беларусі 7,5 гадзін. Гэта прыкладна ўдвая менш, чым у мінулы візіт, 27 чэрвеня. Тады самалёт стаяў пад Менскам 14 гадзін 59 хвілін.