Браніслаў Камароўскі: Канфлікт у Данбасе стаў глабальнай праблемай



Катастрофа ў Данецкай вобласці можа канчаткова «развеяць ілюзіі» аб ходзе канфлікту ва Украіне. Пра гэта ў Варшаве заявіў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. На яго думку, вынікам катастрофы можа быць паглыбленая рэакцыя заходняга свету.

– Здарэнне з самалётам малазійскіх ліній над Усходняй Україна мае вялікае значэнне таксама і для нас. Польшча належала да тых краінаў, якія выступалі з адназначна тэзай, што захаванне тэрытарыльнай цэльнасці і незалежнасці Украіны, не з’яўляецца праблемай выключна краінаў з гэтага рэгіёну. Сёння бачым, што гэта глабальная праблема.

Польскі прэзідэнт падкрэсліў, што „спробы адрэзаць некаторыя тэрыторыі Украіны расейскімі сепаратыстамі» прывялі да наступстваў, якія адчуваюцца ў многіх краінах, далёкіх ад «суседства Расеі».

Ён адзначыў, што грамадская думка ў дэмакратычных краінах не можа праігнараваць сітуацыю са збітым пасажырскім самалётам, улічваючы «палітычную мэтазгоднасць». Камароўскі падкрэсліў, што Польшча і надалей будзе настойваць на неабходнасці ўрэгулявання канфлікту ва Украіне шляхам «ліквідацыі крыніцы канфлікту».

Беларускае Радыё Рацыя