Братэрскі саюз ці страта суверэнітэту?



Так палярна паводле палітычнага аглядальніка Паўлюка Быкоўскага беларусы ацэньваюць саюз Расеі і Беларусі. 2 красавіка ў 1996 года ў Маскве падпісалі Дамову пра Саюз Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі. А ўжо ў наступным годзе была падпісана Дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Ацэнкі гэтага міждзяржаўнага ўтварэння палярныя, – заўважыў у нашым эфіры палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі.

– Ёсць беларусы, для якіх гэта магла быць урачыстая падзея, а ёсць тыя, для каго гэта выглядае, як пагроза суверэнітэту Беларусі. На першы погляд гэта ўвогуле звязана з тым, што была адзіная дзяржава, і тое, што было зроблена ў 1996 годзе і далей развівалася пад рознымі назвамі – Саюз Беларусі і Расеі, супольнасць была, потым узнікла Саюзная дзяржава – усё гэта выглядае як спроба вяртання Савецкага Саюза.

Іншая частка грамадства разглядае беларуска-расейкі саюз, як магчымасць страты суверэніту, – кажа Паўлюк Быкоўскі. Хаця кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заўсёды пераконвае, што пытанне пра магчымае ўваходжанне Беларусі ў склад Расеі ніколі не разглядалася.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя