Бразілія абрала новага прэзідэнта
У Бразіліі на прэзідэнцкіх выбарах перамог дэпутат нацыянальнага парламенту Жаір Балсанару, якога называюць ультраправым палітыкам.
Па выніках другога туру галасавання ён набраў 55 працэнтаў галасоў. Яго супернік – прадстаўнік левай партыі працоўных Фернанду Адад здабыў 45 адсоткаў галасоў.
Прыхільнікі перамогшага кандыдата правялі шматтысячную маніфестацыю ў Рыа-дэ-Жанэйра. За першыя тры гадзіны пасля абвешчання вынікаў выбараў Балсанару тройчы звяртаўся да суайчыннікаў. Ён абяцае аб’яднаць краіну, расколатую на два лагеры.
У медыях новага бразільскага прэзідэнта часта параўноўваюць з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Балсанару – былы вайсковец, капітан. Ён абяцае выкараніць у Бразіліі карупцыю.
Беларускае Радыё Рацыя
