Брытанія мусіць выплаціць ЕЗ 60 млрд еўра



Старшыня Еўрапарламента Антоніа Таяні заявіў, што Вялікабрытанія павінна будзе выплаціць Еўрапейскаму Звязу як мінімум 60 мільярдаў еўра пры выхадзе з ЕЗ.

Кіраўнік Еўрапарламента паведаміў, што калі ЕЗ атрымае меншую суму, розніцу прыйдзецца пакрываць за кошт грамадзян Еўразвяза.

Па словах Таяні, прарыў у перамовах па Brexit магчымы толькі ў выпадку падпісання рамкавага пагаднення да канца гэтага года. У дакуменце павінны быць асветлены тры асноўныя пытанні: абарона правоў 3,5 мільёна грамадзян ЕЗ, якія пражываюць у Вялікабрытаніі; пагранічны кантроль паміж Ірляндскай рэспублікай і Паўночнай Ірляндыяй; фінансавыя абавязацельствы Вялікабрытаніі перад ЕЗ.

Рэферэндум па пытанні членства Вялікабрытаніі ў ЕЗ адбыўся 23 чэрвеня мінулага года. Перамогу з вынікам 51,9% атрымалі прыхільнікі Brexit. 

Berliner Morgenpost