Брытанская міністарка назвала высылку польскіх дыпламатаў з Беларусі „баязлівай атакай”



Высылку польскіх дыпламатаў з Беларусі асудзілі таксама ЗША.

Міністарка па справах Еўрапейскага суседства і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Вэндзі Мортан: Высылка польскіх консулаў з Гродна — баязлівая атака.

«Вялікабрытанія салідарная з Польшчай пасля неабгрунтаванай высылкі з Беларусі трох польскіх дыпламатаў. Чарговая баязлівая атака на тых, хто проста выконваў сваю працу. Нашы краіны адзіныя ў падтрымцы беларускага народа. Разам дзеля Беларусі!» — заявіла міністарка.

novychas.by