Брытанцы і французы прадухілілі 12 тэрактаў



Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмеран 16 лістапада ў інтрэв’ю радыёстанцыі BBC 4, заявіў, што за апошнія 6 месяцаў спецслужбы прадухілі ў Вялікабрытаніі 7 тэрактаў. Прэм’ер-міністр Францыі Мануэль Вальс у сваю чаргу заявіў падчас размовы з радыё RTL, што «з лета» спецслужбы ягонай краіны прадухілілі 5 тэрактаў.

eb895edd-1077-4567-bb65-13ce0f9c73cc

7 у Вялікабрытаніі, 5 у Францыі

 Дэйвід Кэмеран казаў, што планаваліся тэракты меншага маштабу за парыжскія, але акрэсліў падзеі ў сталіцы Францыі як такія «да якіх мы падрыхтаваныя». «Гэта магло здарыцца і тут», — падкрэсліў Кэмеран.

«Мы разумелі, што ў Сірыі ёсць групоўкі, якія радыкалізуюць людзей у нашай краіне і якія здольныя выслаць іх для правядзення тэрактаў» — казаў Кэмеран ў турэцкай Анталіі, дзе ўдзельнічаў у саміце G20.

«Мы павінны ўзмоцніць нашы службы бяспекі і мы зробім гэта», — дадаў ён.

Брытанскія СМІ ў панядзелак паведамілі што Вялікабрытанія павялічыць сваю службу бяспекі на 1900 чалавек, павялічваючы штат контрвыведкі (MI5), выведкі (MI6) і электроннай выведкі (GCHQ).

Прэм’ер-мінсітр Францыі Мануэль Вальс казаў, у інтэрв’ю французскаму радыё RTL, што спецслужбы ягонай краіны прадухілі «з лета 5 тэрактаў». І дадаў, што толькі ўночы з нядзелі на панядзелак антытэрарысты ўвайшлі ў больш за 100 кватэраў і дамоў па ўсёй Францыі, і ў адным з іх — у Ліёне — знайшлі арсенал зброі, у тым ліку ракетную ўстаноўку і аўтаматы Калашнікава.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле tvn24

Фота: East News