БСДП (Грамада) пайшла ў сацсеткі
Каля дзясятка відэаролікаў на сацыяльна-значныя тэмы стварылі і пачалі распаўсюджваць праз YouTube ды сацыяльныя сеткі сябры берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і прадстаўнікі кампаніі „За свой горад!”.
„Гэта адна з формаў збору ініцыятыўнай групы – прыцягненне да сябе ў каманду такім чынам прыхільнікаў”, – распавяла палітык Ганна Канюс:
– Нашы кандыдаты маюць гэтыя ролікі – гэта больш матывацыйныя ролікі, каб далучыцца да каманды, каб нашыя прыхільнікі маглі сказаць, як яны бачаць гэту кампанію, у якой якасці яны могуць далучыцца да нас. Ці гэта будуць актывісты, ці гэта будуць валанцёры, ці гэта будуць сябры ініцыятыўнай групы, ці гэта будуць назіральнікі.
Знайсці відэаролікі можна на старонках будучых кандыдатаў у дэпутаты ад сацыял-дэмакратаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце