БСДП (Грамада) вылучыла 6 назіральнікаў у выбарчыя камісіі



Шэсць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі вылучылі сябры берасцейскай абласной арганізацыі Беларуская Сацыял-Дэмакратычная партыя (Грамада). Пра гэта паведаміў лідар структуры Ігар Маслоўскі. Актывісты падалі заявы ў выбарчую акругу №3 горада Берасця. «Менавіта на гэтай тэрытарыяльнай адзінцы мы плануем арганізаваць працэс назірання ў межах кампаніі “Права выбара”», – адзначыў Ігар Маслоўскі:

– Назіральнікамі будуць перакрытыя ўсе выбарчыя ўчасткі. І ў абсалютную большасць выбарчых камісій будуць накіраваныя прадстаўнікі іншых дэмакратычных палітычных партый, якія ўваходзяць у кампанію “Права выбару”.

“Наша задача як палітычнай сілы – вылучыць сваіх прадстаўнікоў, і мы вылучылі на большасць участкаў. І гэта будзе тэст для ўлады”, – падкрэсліў палітык. На яго думку, калі няма чаго хаваць, то прадстаўнікоў партыі павінны ўключыць у камісіі на ўсе сто адсоткаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце