БТ стараецца змякчыць прапагандысцкую рыторыку НТВ?
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька даў адказ на зварот Партыі БНФ.
Сойм партыі заклікаў „разгледзець мэтазгоднасць спынення трансляцыі расейскіх навінных і інфармацыйна-публіцыстычных праграмаў на каналах АНТ, РТР і НТВ да поўнага ўрэгулявання канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны”.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пераконваў, што расейская прапаганда супярэчыць заканадаўству Беларусі і поглядам Аляксандра Лукашэнкі.
Генадзь Давыдзька адказаў: „Мы імкнемся максімальна змягчыць прапагандысцкую рыторыку расейскага канала НТВ у частцы так званых спецыяльных выпускаў, журналісцкіх раследванняў, аналітычных праграм і сюжэтаў, якія могуць спрыяць распальванню міжнацыянальнай варожасці”.