Будзе адбываць тэрмін у Грузіі



Пытанне аб экстрадыцыі затрыманага былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ва Украіну не разглядаецца, ўкраінскае грамадзянства экс-прэзідэнта не стане перашкодай для адбыцця тэрміна пакарання ў Грузіі, заявіў пракурор Грузіі Джарджы Цыклауры.

„Аднак калі падобны запыт паступіць у Грузію, міністэрства юстыцыі прыступіць да разгляду і прыме законнае рашэнне. Але на дадзеным этапе нічога не паступала, і гэтае пытанне не разглядаецца”, – сказаў Цыклауры грузінскім журналістам.

Ён прыгавораны да тэрміна, які павінен правесці ў грузінскіх пенітэнцыярных установах сказаў грузінскі пракурор. Пра затрыманне Саакашвілі паведаміў прэм’ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі.

Саакашвілі, які шмат гадоў не з’яўляўся на радзіме з-за пагрозы апынуцца ў турме, напярэдадні заявіў, што знаходзіцца ў Батумі, куды прыехаў падтрымаць людзей падчас мясцовых выбараў.

Прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі заявіла, што яе офіс не будзе прасіць памілавання для затрыманага былога лідара краіны.

Пасля затрымання Саакашвілі абвесціў галадоўку і патрабуе сустрэчы з консулам Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя