Бундэстаг падтрымаў пастаўку Украіне цяжкага ўзбраення
Бундэстаг падтрымаў пастаўку Украіне цяжкага ўзбраення. І апазіцыя, і кааліцыя прагаласавалі за перадачу зброі Украіне. Некаторыя нямецкія парламентарыі крытыкавалі Олафа Шольца за затрымку пастаўкі зброі Украіне, піша Spiegel.

Заява, падпісаная лідарамі фракцый, з’яўляецца моцным сігналам адказнасці перад Украінай і адзінства супраць захопніцкай вайны Расеі. Піша выданне.
„Парламентарыі падкрэсліваюць, што Нямеччына цвёрда стаіць на баку Украіны ў яе барацьбы за свабоду. Падтрымка права Украіны на самаабарону важная для абароны міру і свабоды ў Еўропе, а таксама для пошуку дыпламатычнага рашэння”, — гаворыцца ў заяве.
