Бурэль і Пампеа абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі



Кіраўнік дыпламатыі Еўразвязу Жазэп Бурэль 23 кастрычніка абмеркаваў па тэлефоне з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа шэраг пытанняў у кантэксце трансатлантычнага партнёрства, уключаючы сітуацыю ў Беларусі, паведаміла Еўрапейская знешнепалітычная служба.

«Дзяржсакратар Пампеа і высокі прадстаўнік Еўразвязу Бурэль заклікалі  ўлады Беларусі ўступіць у канструктыўны дыялог з сапраўднымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці, з Каардынацыйнай радай, створанай Святланай Ціханоўскай. Еўразвяз і ЗША пацвердзілі сваю рашучую падтрымку незалежнасці і суверэнітэту беларусаў», — гаворыцца ў камюніке, распаўсюджаным у Брусэлі.

Беларускае Радыё Рацыя