Business Insider: Пуціна раздражняюць пратэсты ў Беларусі, але ён сам вінаваты



Эксперт патлумачыў, чаму Крэмль на самай справе зрабіў усё, каб у суседніх краінах успыхвалі пратэсты і розныя канфлікты.

Ад масавых пратэстаў у Беларусі да палітычнага хаосу ў Кыргызстане і вайны ў Нагорным Карабаху — Расія акружаная ўсё большай нестабільнасцю. Але, па словах дырэктара Інстытута Кенана пры Інстытуце Вудра Уільсана для даследчыкаў Мэцью Ражанскага, Пуцін і яго дарадцы могуць у гэтым вінаваціць толькі сябе. Аб гэтым піша Busines Insider.

Эксперт паказвае, што Масква ўжо вельмі даўно замахваецца на права накладваць сваё вета на «непажаданыя» змены на постсавецкай прасторы. Асабліва, калі гэтыя змены ў суседніх краінах скіраваныя на аддаленне ад Расіі і збліжэнне з Захадам.

У многіх выпадках гэта азначала, што Масква падтрымлівала дружалюбныя аўтарытарныя рэжымы ў былых рэспубліках СССР. І ўрэшце гэта прывяло да выбліскаў масавых дэманстрацый або іншых формаў беспарадкаў.

«Расея на працягу двух дзесяцігоддзяў праўлення Уладзіміра Пуціна дастаткова актыўна настойвала на сваім праве накладваць вета на ўсе змены, якія ёй не падабаліся у гэтай частцы свету — у постсавецкіх рэспубліках, асабліва тых, якія мяжуюць з РФ. У пэўнай ступені, Масква сама заварыла гэтую кашу, і цяпер расхлёбвае. Таму што развіццё гэтых краін як ліберальна-дэмакратычных ці, прынамсі, стабільных дэмакратычных палітычных рэжымаў было непрымальным для Расіі. Яна часта называла такія змены «каляровымі рэвалюцыямі», якія нібыта пагражаюць выжыванню расійскай дзяржавы. Расійцы пастараліся, каб не дапусціць такога развіцця», — сказаў эксперт.

Ён дадаў, што постсавецкія краіны так і не стварылі стабільныя альтэрнатыўныя палітычныя мадэлі. Таму ўсё скончылася захаваннем доўгачасовых рэжымаў, такіх як рэжым Лукашэнкі ў Беларусі. Азербайджан таксама застаецца аўтарытарным, а Арменія толькі нядаўна змяніла свой рэжым.

Ражанскі падкрэслівае, што адзіная стабільнасць у рэгіёне назіраецца толькі ў самой Расіі. Але якая гэта стабільнасць? Вядома, гаворка ідзе пра аднаасобнае кіраванне Уладзіміра Пуціна. Іншым прыкладам, магчыма, мог бы паслужыць Казахстан, дзе таксама захоўваўся адносна стабільны рэжым Нурсултана Назарбаева. Але ў краіне таксама цяпер растуць рызыкі. Таму што Назарбаеў паспрабаваў мірна перадаць уладу, адмовіўшыся ад прэзідэнцкага крэсла.

Таму амаль ва ўсіх частках постсавецкага рэгіёну дзякуючы расійскім жа дзеянням Расея акружаная хранічнай нестабільнасцю рэжымаў.

Паводле УНІАН, пераклад НЧ