Былога кіраўніка Камітэта нацбяспекі Казахстану абвінавацілі ў спробе захопу ўлады
Камітэт нацыянальнай бяспекі (КНБ) Казахстану пачаў дасудовае расследаванне ў дачыненні да былога старшыні КНБ Карыма Масімава. Яму інкрымінуецца гвалтоўны захоп улады.
Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу КНБ Казахстану. Акрамя Масімава таксама затрыманыя былыя намеснік старшыні КНБ — начальнік Службы спецыяльнага прызначэння «А» (спецназу КНБ) Ануар Садыкулаў і намеснік старшыні КНБ Даўлет Яргожын.
56-гадовы Масімаў быў вызвалены ад пасады старшыні КНБ указам прэзідэнта Казахстану Касым-Жамарта Такаева 5 студзеня. Новым кіраўніком камітэта ў той самы дзень быў прызначаны былы начальнік Службы дзяржаўнай аховы Ярмэк Сагімбаеў. 8 студзеня КНБ паведаміў аб затрыманні Масімава па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе.
Фота: ТАСС
