Былога прэс-сакратара Лукашэнкі адправілі працаваць у Маскву
Былы прэс-сакратар Лукашэнкі Павел Лёгкі больш не займае пасаду першага намесніка міністра інфармацыі. Яго адправілі на дыпламатычную працу ў Маскву ў якасці дарадцы-пасланніка.
Сёлета краіны Балтыі ўключылі Паўла Лёгкага ў санкцыйны спіс чыноўнікаў, датычных да фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і задушэнні пратэстаў.
Беларускае Радыё Рацыя