Былы афіцэр Войска Польскага Гжэгаж Анташэўскі: Для перамогі трэба аб´яднаць дэмакратычныя сілы
Былы афіцэр Войска Польскага Гжэгаж Анташэўскі, як дэлегат канферэнцыі Палка Каліноўскага ад грамадскай польскай ініцыятывы «Дапамога беларускім добраахвотнікам», бачыць у аб´яднанні дэмакратычных сіл вялікія магчымасці па вызваленні Беларусі ад дыктатуры.

Сустрэча на канферэнцыі ў Кіеве розных палітычных сіл разам з прадстаўнікамі палка Каліноўскага і падпісанне важных дакументаў – гэта першы крок да гэтага, гаворыць Гжэгаж Анташэўскі:
– Я першы раз у жыцці, акрамя таго, што я афіцэр польскай арміі, у мяне першы раз такая сапраўдная сітуацыя была, што трэба было ўсе рабіць у канспірацыі. Самае галоўнае для мяне было тое, што людзі, якія туды прыехалі, акрамя, можа, аднаго-двух, усе былі пазітыўныя, спакойныя, але канкрэтныя.
Паводле Гжэгажа Анташэўскага, ужо на другі дзень канферэнцыі запрацавалі дзве камісіі: фінансавая і вайсковая. Яны зрабілі задзел будучай вялікай працы ў канкрэтных кірунках.
Гжэгаж Анташэўскі – адзін са 100 польскіх афіцэраў, падпісаўшых у 1989 годзе дакумент аб апалітычнасці Войска Польскага.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя
