Былы консул ў Беларусі прызначаны намеснікам міністра замежных справаў Польшчы
Марэк Зюлкоўскі стаў намеснікам міністра замежных справаў Польшчы. Ён будзе адказваць за ўсходнюю палітыку і бяспеку.
Дыпламатычная кар’ера Зюлкоўскага пачалася ў 1991 годзе на пасадзе консула ў Беларусі.
У 2001 годдзе ён быў прызначаны амбасадарам Рэспублікі Польшча ў Кіеве.
Дыпламат працяглы час займаўся праблемамі краінаў Усходняй Еўропы. З’яўляецца аўтарам шматлікіх публікацыяў пра беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: PTWP
