Былы прэм’ер ДНР назваў Наваросію фальстартам



Былы прэм’ер самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Барадай прызнаў, што Наваросіі не існуе, але марыць пра рэалізацыю гэтага праекту ён не перастаў.

„Наваросіі няма. Хоць мы ўжываем гэты тэрмін, але, гэта – фальстарт. Калі шчыра, Наваросія – гэта ідэя, якая не ўвасобілася ў жыццё”, – заявіў Аляксандар Барадай.

Прыгадаем, у канфлікце на ўсходзе Украіны загінула каля 5 тысяч чалавек. Больш за 10 тысяч атрымалі раненні і былі пакалечаныя.

[youtube id=”nKfCIFl6ivg”]