Былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі і лідар руху «За свабоду» сталі намеснікамі Латушкі
Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Арцём Праскаловіч і лідар руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч прызначаныя намеснікамі прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па транзіце ўлады Паўла Латушкі.

Як паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета, Арцём Праскаловіч будзе адказваць за «юрыдычныя пытанні ў справе пераследу прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі на падставе міжнароднага права». Юры Губарэвіч зоймецца «падрыхтоўкай кадравага рэзерву для новай Беларусі».
Апошнія два гады Праскаловіч і Губарэвіч працавалі ў камандзе Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, якое ўзначальвае Латушка.
Беларускае Радыё Рацыя
