BYPOL распавёў пра тое, хто забіў Рамана Бандарэнку



BYPOL распавёў, як Генпракуратура хавае выканаўцаў забойства Рамана Бандарэнкі.

BYPOL зрабіў тое, чаго не змагла Генпракуратура – у новым расследаванні на падставе новых фактаў названыя імёны асоб, якія падлягаюць прыцягненню ў якасці абвінавачаных па крымінальнай справе па забойству Рамана Бандарэнкі.

Стала вядома, хто рыхтаваў рэйд банды Масандры 11 лістапада 2020 года на Плошчу Пераменаў і хто ў рэчаіснасці з’яўляецца яго замоўцам.

Пасля прагляду гэтага роліка вы зразумееце, чаму дадзенае злачынства да гэтага часу не раскрыта і каго баяцца ў гэтай крымінальнай справе вышэйшыя чыны органаў.