BYPOL распавёў, як дзейнічае сакрэтнае падраздзяленне Лукашэнкі



Ініцыятыва BYPOL даведалася пра падраздзяленне, якое можа быць датычнае да знішчэння палітычных апанентаў Лукашэнкі за мяжой. І распавяла пра гэта ў сваім телеграм-канале.

«Дадзенае падраздзяленне створана ў 2014 годзе па ініцыятыве начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Белаконева А. А. Яго назва — 9-ы аддзел галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) Генеральнага штаба Міністэрства абароны.

Адной з задач гэтага падраздзялення з’яўляецца правядзенне кропкавых аперацый за мяжой. Кожны супрацоўнік падраздзялення абавязаны прайсці навучанне на ваенна-дыпламатычным факультэце Ваеннай акадэміі альбо ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі КДБ (жывуць і навучаюцца на асобным закрытым паверсе, доступ да іх навучання мае абмежаванае кола выкладчыкаў), альбо ў ваеннай ВНУ РФ.

Тэрмін навучання складае тры гады. За гэты час вучань асвойвае ў дасканаласці дзве замежных мовы (як правіла, першая ангельская, а другая — польская або літоўская), а таксама агентурныя дысцыпліны. Падчас праходжання службы ўсе байцы праходзяць вадалазную і парашутную падрыхтоўку (спартыўныя парашуты) з мэтай забеспячэння тайнага пранікнення ў замежную дзяржаву паветраным або водным шляхам, а таксама навучанне навыкам практычнай стральбы і правядзенню спецаперацый у гарадскіх умовах.

Пра ўзровень сакрэтнасці дадзенага падраздзялення сведчыць той факт, што дзеючы міністр абароны Хрэнін даведаўся пра яго існаванне толькі пасля прызначэння на пасаду.

Вось некаторыя з імёнаў супрацоўнікаў названага 9-га аддзела: *****нос Аляксей, ***ель Сяргей, ****коў Аляксандр, ***цун Барыс, ****лік Алег, * * ніч Сяргей, * * * * цоў Віталь», — піша BYPOL.