Чаго чакаць у дачыненнях Беларусі і Украіны?



Шпіёнскі скандал з затрыманнем у Беларусі карэспандэнта «Украінскага радыё» Паўла Шаройкі можа ўсур’ёз і надоўга пагоршыць стасункі між краінамі. Як лічыць сустаршыня аргкамітэтуа па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі, у гэтым відавочная і «рука» Крамля.

Апошняя справа з украінскімі шпіёнамі не ў самым лепшым святле выстаўляе Беларусь. І надзейнага партнёра яно выстаўляе як сатэліта Расейскай Федэрацыі. Таму тут толькі з сумам можна гэта канстатаваць. Трэба ўзгадаць і апошняе галасаванне Беларусі ў ААН супраць Украіны. Гэта таксама было адзначана як вельмі кепскае дзеянне, каб дагадзіць Расеі.

Нагадаем, 17 лістапада стала вядома пра затрыманне ўласнага карэспандэнта „Украінскага радыё” Паўла Шаройкі ў Беларусі. Ён быў змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. Шаройку прад’яўленае абвінавачванне па артыкуле «шпіянаж».

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя