Чакаюцца змены ў законе „Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”



Змены чакаюцца ў законе „Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”. Праект закону апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Панятак, што такое «экстрэмізм», пашыраецца. За «экстрэмісцкія дзеянні» могуць абвінаваціць: людзей, партыі, арганізацыі, у тым ліку замежныя і міжнародныя.

Экстрэмізмам палічылі: распаўсюд хлуслівых звестак пра розныя сферы жыцьця Беларусі, прававы стан беларусаў, «якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь»;  абразу прадстаўніка ўлады, дыскрэдытацыю органаў улады і кіравання; перашкоду працы Цэнтрвыбаркаму ды іншых дзяржаўных органаў; актыўны ўдзел у масавых беспарадках ці іх арганізацыю; заклік на несанкцыянаваную масавую акцыю — ад мітынгу да пікету, а таксама ўцягненне людзей ва ўдзел у іх; публічнае апраўданне такіх дзеянняў, а тым больш заклік да іх; фінансаванне вышэйпазначаных дзеянняў.

Забаронена выкарыстанне «экстрэмістамі» сімволікі, прызнанай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, а таксама афіцыйных сімвалаў.

2 красавіка Палата прадстаўнікоў прыняла гэты законапраект у першым чытанні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: spring96.org