Чаму Беларусь апынулася „паміж молатам і кавадлам”?



Савет бяспекі Беларусі разгледзеў  абнаўленне вайсковай дактрыны краіны.

Аляксандар Лукашэнка мяркуе, што прамой пагрозы Беларусі няма, але дактрыну трэба абнавіць, бо сітуацыя вакол краіны кардынальна змянілася.

«Узмацніліся супярэчнасці паміж Расейскай Федэрацыяй і дзяржавамі-сябрамі NATО, калі не сказаць больш. І паміж імі апынуліся мы, як паміж молатам і кавадлам,» – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Раман Якаўлеўскі, каментуючы новую дактрыну, адзначае:

– Прагучалі новыя моманты, звязаныя з міжнароднымі абставінамі ў гэтай ваеннай дактрыне, дарэчы, якая была прынятая пасля расейскай. Самае важнае: «Беларусь ізноў апынулася паміж молатам і кавадлам.» Як я разумею, існуе пагроза з двух бакоў. Але ж узнікае пытанне, а што, Беларусь не ў ваенным абаронным звязе з Расеяй і не ў так званай саюзнай дзяржаве? Чаму яна  апынулася «паміж молатам і кавадлам»?

Аляксандар Лукашэнка пацвердзіў міралюбную палітыку Беларусі і заявіў пра рашучасць у адстойванні нацыянальных інтарэсаў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота prezident.kremlin.ru