Чаму беларусамі захапляюцца замежнікі?



Я прапаную паразважаць пра захапленне беларусамі людзьмі з адрозных культур.

Я за сваё жыццё сустракаў французаў, палякаў, расейцаў і нават японцаў, якія захопліваліся беларушчынай. Дадамо спіс: бразільянка, гішпанка, вугорац і немец. І, канешне, украінцы.

Што вабіць замежнікаў да беларускай культуры, апроч чароўнасці беларускай мовы?

Як і заўжды, у «Тэме дня» вы пачуеце толькі аўтарскае меркаванне.

А яно такое: беларусы – гэта прыклад экзістэнцыяльнай перамогі дабра над злом.

Мы – беларусы – як калектыўная свядомасць, падобная да пчалінага рою, робім на карысць адзін аднаго.

Так, вы можаце прыгадаць псіхічныя адхіленні з міліцыі ці КГБ.

Але гэта вырадкі, з якімі мусяць займацца псіхіятры.

Лыжка гною ў бочцы з мёдам ёсць у кожнай краіне.

Чым жа ж важная Беларусь, а дакладней – беларусы.

Калі меркаваць па асноўных краінах вымушанай эміграцыі беларусаў: Польшчы, Літве і Грузі, тут эмігранты аб’ядноўваюцца ў культурныя, бізнесовыя ці пабытовыя групы.

Шмат хто ігнаруе патрэбы беларусаў, якія выехалі з Радзімы з дзецьмі.

Шмат хто не разумее на колькі патрэбныя юрыдычныя кансультацыі.

І канешне наш досвед 2020 года – ён не можа знікнуць.

Тут мы ўнікальныя, і нават можам дапамагчы палякам, якія змагаюцца за свабоду ад сваіх рэлігійных ябацек.

Выснова такая, што мы ў Польшчы не панаехалыя, каб падзарабіць, а ўдзельнікі вялікага працэсу па змене канцэпцыі жыцця.

І каб патроліць польскіх ябацек, кажыце, што вы шляхта, а з якога краю – не мае значэння.

Гэта жарт. Самае галоўнае, што падарылі беларусы сусвету – гэта ідэя самапавагі.

Самае брыдкае, што я чуў пра беларусаў – гэта тое, што жанчыны не маюць права ўдзельнічаць у рэвалюцыі.

Самае цудоўнае – што мы не баяліся  ісці пад кулі і гранаты.

Севярын Квяткоўскі, Беларускае Радыё Рацыя