Чаму беларусаў так цікавяць выбары ў ЗША?
Выбары ў Амерыцы не пакінулі абыякавымі як беларускіх грамадзян, так і беларускія ўлады. Беларускія і расейскія тэлеканалы ўвесь час эксплутавалі тэму амерыканскіх выбараў. Баранавіцкія актывісты і кіраўнік Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч лічаць, што такая ўвага надаецца выбарам у ЗША па прычыне вагі гэтай супердзяржавы ў свеце і сапраўднага волевыяўлення выбаршчыкаў, кажа Юрась Губарэвіч:
– Ад пазіцый амерыканскіх уладаў шмат што залежыць ва ўсім свеце. А пра нашыя выбары няма чаго казаць, бо ў нас, як вядома, няма выбараў.
Актывісты спадзяюцца, што адносіны да Беларусі ў Амерыкі не зменяцца. Паводле Юрася Губарэвіча, там прэзідэнт не адзін займаецца вырашэннем усіх пытанняў у краіне:
– Палітыка, якую паслядоўна падтрымлівае Рэспубліканская партыя, прадстаўніком якой з’яўляецца Дональд Трамп, хутчэй за ўсё будзе захавана, іх ацэнкі падзей у Беларусі дастаткова жорсткія і паслядоўныя.
У Беларусі погляды на новаабаранага прэзідэнта розныя. А вось у самой Амерыцы ўжо другі дзень ідуць акцыі пратэсту той часткі грамадства, якая лічыць непрымальнай асобу Трампа ў якасці прэзідэнта.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ТАСС
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.