Чаму Лукашэнка адхіліў ад пасадаў кіраўніцтва ААЦ?
Адхіленне ад пасадаў Аляксандрам Лукашэнкам кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтра – найбольш закрытага сілавога ведамства, пакуль афіцыйна не пракаментавана. Па словах кіраўніка дзяржавы, у гэтым рашэнні меў значэнне карупцыйны чыннік.
Свае версіі пра прычыны зняцця з пасадаў ААЦ Аляксея Шпягуна, Генадзя Бялкова і Канстантціна Шульгана, выказаў эскперт па праву ў інтэрнэце Алег Калінкоў:
– Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь ведаюць, што для таго, каб заключыць дамову на паслугі электрасувязі, інтэрнэта або мабільнага аператара, трэба пайсці і зрабіць гэта асабіста. Тут атрымліваецца, што ў Беларусі ўзламваюць плацёжныя банкаўскія сістэмы, атрымліваюць ананімны доступ да інтэрнэта для здзяйснення злачынстваў звязаных з наркагандлем, адмываннем грашовых сродкаў. Адмыванне грошай за наркотыкі – гэта ж толькі частка праблемы, колькі развялося абменнікаў у інтэрнэце.
Паводле высновы, якая рабілася з фактаў супрацьпраўных дзеянняў уласнікамі злачынных сайтаў, плацёжных сістэм, якія абслугоўвалі неідэнтыфікаваных асобаў, Аператыўна-аналітычны цэнтр, як рэгулятар праўных адносін, сваю функцыю не выконваў, альбо выконваў кепска, заключае эксперт Алег Калінкоў:
– Указы прэідэнта, той жа шосты, пра супрацьдзеянне наркотыкам, той жа закон №90 па электрасувязі, ад грамадзян патрабавалі, а некаторыя арганізацыі, якія маюць доступ да Аператыўна-аналітычнага цэнтра, праходзілі праверку нармальна.
У абыход заканадаўства некаторыя сайты ў Беларусі прадстаўлялі паслугі ананімнасці і нават заключалі дамовы на адлегласці.
Для рэгістрацыі свайго сайта было дастаткова фотакопіі пашпарта.
Цікавы прыклад, калі адным адрасам карысталася 1000 асобаў.
Беларускае Радыё Рацыя