Чаму Лукашэнка зацікаўлены ў сустрэчы з Зяленскім?



Старшыня руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч распавёў, чаму беларускі кіраўнік адгукнуўся на прапанову новага прэзідэнта Украіны.

Нагадаем, што не так даўно прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў Аляксандра Лукашэнку на Форум рэгіёнаў, які пройдзе восенню ў Жытоміры. Як паведаміў пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал, Лукашэнка пацвердзіў свой удзел у гэтым мерапрыемстве, і “гэта стане найважнейшым мерапрыемствам у двухбаковых адносінах».

Юрась Губарэвіч: Відавочна, што для беларускага кіраўніка Україна – гэта стратэгічны партнёр, бо наяўнасць сярод суседзяў такой вялікай краіны дазволіць выбудоўваць баланс паміж Усходам. Дазваляла і пры ранейшых прэзідэнтах Украіны, нягледзячы на ўсе складанасці, а таму і зараз Лукашэнка стараецца ўсталяваць добрыя адносіны з новым украінскім кіраўніцтвам.

Перадусім тут гаворка ідзе пра пытанні эканомікі. Україна, якае мае выхад на еўрапейскія рынкі, дасткова добры пасярэднік для прасоўвання беларускіх тавараў па часам не зусім празрыстых сфераў. Тое самае тычыцца і украінскіх тавараў. Беларусь – гэта, напэўна, адзіная магчымасць для іх патрапіць на расейскі рынак. Таму ў гэтай сітуацыі, думаю, ёсць вялікая зацікаўленасць, каб пры любым кіраўніцтве Украіны мець добрасуседскія стасункі і не губляць тыя рынкі, якія складваліся дзесяцігоддзямі.

РР: Як Масква паставіцца да такіх стасункаў?

Юрась Губарэвіч: Масква больш-менш вымушана закрываць на гэта вочы, бо не заўсёды можа дыктаваць афіцыйнаму Менску правілы паводзін у дачыненні да Украіны. А часам наяўнасць нават такога пасярэдніка выгадна і Крамлю для прасоўвання сваіх інтарэсаў. Афіцыйна можа дэкларавацца адна рыторыка, але грашова-таварныя пытанні ў тых людзей, якія кіруюць Расеяй і Беларуссю ззаўсёды стаялі не на апошнім месцы.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя