Чаму Менск не спяшаецца спрасціць візавы рэжым?
Чаму афіцыйны Менск не спяшаецца са спрашчэннем візавага рэжыму з Еўразвязам.
Польская журналістка, вядоўца перадачы „Студыя Усход” на польскім тэлебачанні Марыя Пшэломец лічыць, што адказ крыецца ў палітыцы Аляксандра Лукашэнкі:
– З аднаго боку канешне таннейшыя візы для беларусаў былі б папулярным сярод грамадства крокам перад выбарамі. З іншага боку можа быць такая боязь, што зашмат гэтых беларусаў будзе выязджаць на Захад, дзе пабачаць, што людзям там добра жывецца. Будуць вяртацца з прэтэнзіямі да яго. Зніжэнне цэн на візы – гэта не для ўлады, а для простага беларуса.
Цяпер дамову пра спрашчэнне візавага рэжыму з Еўразвязам павінны ўхваліць Еўрапарламент і Еўрапейская рада. Затым пагадненне павінна быць падпісана Менскам і Брусэлем. Яно прадугледжвае зніжэнне кошту шэнгенскай візы для беларусаў да 35 еўра.
Беларускае Радыё Рацыя