Чаму Патыя БНФ адмовілася ад удзелу ў выбарах?



Партыя БНФ адмовілася ад удзелу ў выбарах. Такое рашэнне было прынята ў сувязі з пандэміяй.

Але не адмовілася ад назірання за выбарчым працэсам, кажа кіраўнік партыі Рыгор Кастусёў:

– Падыходы да захавання здароўя і жыцця людзей больш важкая пазіцыя, чым удзел у выбарчай кампаніі. Будзем назіраць за правільнасцю правядзення выбарчай кампаніі, за правільнасцю захавання мераў па недапушчэнні заражэння людзей каронавірусам.

Паводле Рыгора Кастусёва, яны насцярожана ставяцца да большасці прэтэндэнтаў у кандыдаты, якія не маюць нацыяльнага стрыжня, які неабходна мець кандыдату ў прэзідэнты:

– Адсутнасць гэтага нацыянальнага стрыжня і паўплывала на тое, што Партыя БНФ вырашыла не падтрымліваць ніводнага кандыдата.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз два месяцы, 9 жніўня. На дадзеным этапе ідзе актыўны збор подпісаў прэтэндэнтамі ў кандыдаты.

Беларускае Радыё Рацыя