Чаму праўладныя кандыдаты баяцца тэледэбатаў?



Намеснік старшыні Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Валерый Ухналёў распавядае пра неабходнасць тэледэбатаў з удзелам усіх кандыдатаў.

Асобныя праўладныя кандыдаты адмаўляюцца прымаць удзел у тэледэбатах з прадастаўнікамі апазіцыі, а апошнія нават прапануюць увесці такія тэледабаты, як норму закона.

Валерый Ухналёў: Увогуле, са станоўчага ў гэтай выбарчай кампаніі я бачу хіба тое, што зараз людзі, якія прытрымліваюцца дэмакратычных поглядаў, могуць сустракацца з насельніцтвам, даносіць нейкія свае ідэі і гэдак далей. Але так было і раней. А ў астатнім усё па-ранейшаму, таму я не стаў бы рабіць нейкія светлыя прагнозы наконт празрыстых і справядлівых выбарах. Гэта бачна і па фарміраванні ўчастковых камісій, і па магчымасцях агітацыі. А сур’ёзных зменаў няма.

РР: Некаторыя праўладныя кандыдаты не хочуць прымаць удзел у тэледэбатах разам са сваімі палітычнымі апанентамі. На ваш погляд, чаму?

Віктар Ухналёў: Я таксама ацэньваю, як станоўчы момант, калі б у законе было палажэнне, што зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты абавязкова павінен удзельнічаць у тэледэбатах з апанентамі. Бо адна справа 5 хвілін прачытаць у тэлеэфіры зараней напісаны тэкст (невядома яшчэ, хто яго пісаў) і зусім іншае адказаць на канкрэтныя пытанні. Але, відаць, прадстаўнікі ўлады такіх “нязручных” пытанняў баяцца. У іх проста няма адказаў. Няма адказу на тое, чаму збяднелі людзі, куды ідзем далей. А сказаць агульнымі фразамі, што я, маўляў, выступаю за моцную і квітнеючую Беларусь, то тут вялікага розуму не трэба. Вы лепш пакажыце свае веды і эрудыцыю ў адкрытым дыялогу, каб народ бачыў, за каго ён галасуе, і як гэты чалавек будзе затым адстойваць інтарэсы людзей у парламенце. Але навошта гэта для праўладных кандыдатаў? Для многіх галоўнае – патрапіць у парламент.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя