Чаму расейцы б’юць па ўкраінскай цывільнай інфраструктуры? Тлумачыць аналітык



Удары расейскіх далёкадасяжных ракет па ўкраінскай цывільнай інфраструктуры – гэта памылка вайсковых, ці свядомая тактыка?

Распавядае аналітык праекту «Беларусь сек’юрыці блог» Леанід Спаткай.

– Магчыма, прычына – гэта, менавіта, вось гэтыя старыя савецкія карты. Пазначаныя нейкія вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Украіны, і вось, карыстаючыся гэтымі картамі, наносяцца ўдары. А магчыма ўдары паветранымі ракетамі кшталту Х наносяцца менавіта з мэтай запалохаць цывільнае насельніцтва, каб яно прымала нейкія дзеянні супраць уласнага ўраду. Не выключаю таксама такую вось версію.

Падчас вядзення баявых дзеянняў палявыя часткі расейскіх акупантаў ва Украіне карыстаюцца старымі савецкімі картамі, выдадзенымі ў лепшым выпадку ў 80-х гадах, бывалі выпадкі, калі ўкраінскім вайскоўцам у якасці трафеяў трапляліся і карты 50-60-х гадоў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя