Чаму ў Макея такі працяглы візіт ва Украіну?



Палітолаг Андрэй Фёдараў кажа, што на яго памяці не было такіх працяглых візітаў кіраўнікоў знешнепалітычнага беларускага ведамства ў іншыя краіны.

Нагадаем, што кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей зараз знаходзіцца з візітам ва Украіне, які працягнецца да 16 жніўня.

paraszenka_makiej150813-ohrmo

Андрэй Фёдараў: На маёй памяці памяці не было такіх працяглых візітаў кіраўнікоў знешнепалітычнага беларускага ведамства. З аднаго боку – гэта добра, што ў суседніх краін ёсць такія вялікія інтарэсы, але не магу нават сказаць, што яны могуць абмяркоўваць аж пяць дзён.

РР: Як Крэмль паставіцца да такіх стасункаў? Можа Масква праз афіцыйны Менск хоча нешта данесці Украіне?

Андрэй Фёдараў: Не думаю, што будзе нейкая афіцыйная рэакцыя. Калі Масква даведаецца, пра што ішла размова (а яна, безумоўна, даведаецца), то ад гэтага і будзе адштурхоўвацца. Але, мяркую, калі і будзе нейкая рэакцыя Крамля, то не публічная, а, як кажуць, у інтымнай абстаноўцы. Можа быць, кантакты Менска з Кіевам і не дастаўляюць Пуціну радасці, але не ў такой ступені, каб рэзка на гэта рэагаваць.

РР: Украіна застаецца для Беларусі важным стратэгічным суседам?

Андрэй Фёдараў: Безумоўна, хоць у эканоміцы справы даволі істотна пагоршыліся. Ёсць надзея аднавіць былы узровень, і, магчыма, эканамічны блок пытанняў будзе закранацца ў першую чаргу падчас візіту Макея ва Украіну. Хоць усе разумеюць, што без палітычнага складніка эканоміку не аднавіць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя